Адборачны тур на "Славянскі базар" праходзіць у Віцебску

10 декабря 2015

У Віцебску самыя моцныя вакалісты з усёй вобласці змагаюцца за пуцёўкі на дзіцячы і дарослы конкурсы "Славянскага базару". Заяўкі на ўдзел у адборачным туры прэстыжных песенных спаборніцтваў падалі больш за 30 чалавек. Кожны з іх выконвае па дзве песні. Пяцёрку лепшых у кожнай узроставай катэгорыі вызначыць прафесійнае журы.

Шматлікія ўдзельнікі кастынгу ўжо паспелі заявіць пра сябе на розных песенных конкурсах міжнароднага ўзроўню. Наступны адборачны тур на "Славянскі базар" пройдзе 12 снежня ў Гомелі.