Спыніць разбурэнне касцёла езуітаў у Мсціславе закліканы ўнікальны будаўнічы праект

6 марта 2019

Спыніць разбурэнне касцёла езуітаў у Мсціславе - помніка архітэктуры 18-га стагоддзя - закліканы ўнікальны будаўнічы праект. У будынку з'явіцца металічная апора - яна дазволіць прадухіліць абвальванне храма. Ён ізноў стане даступны для турыстаў. А галоўнае - у пустуючую школу мастацтваў, якая знаходзіцца на адной тэрыторыі з праблемным будынкам, змогуць вярнуцца дзеці. Як хутка - высвятляў Андрэй Ястрабаў.

Езуіцкі касцёл 18-га стагоддзя - частка ансамбля манастыра. Адзін з будынкаў належыў калегіуму - па тых порах такіх у краіне было ўсяго чатыры, дзе людзі фактычна атрымлівалі вышэйшую адукацыю. У 19-м стагоддзі - праваслаўны сабор. Пасля 70-ых мінулага стагоддзя будынак не выкарыстоўваўся.

У снежні 2017-га абрынулася частка даху і сцены будынка. Экспертыза ўстанавіла: вапнавы раствор, які ўжывалі будаўнікі даўней, які хутка намакаў пад дажджом, прывёў да расколін з цягам стагоддзяў

Цэгла літаральна паплыла. Спецыялісты вывучылі праблему будынка. Пазней працу пачалі будаўнікі і альпіністы.

Узяліся за рамонт даху, унутры будынкаў пачаўся мантаж трывалай апоры. Зараз яна будзе падтрымліваць апорныя канструкцыі будынка. Дарэчы, тэхналогія, паспяхова апрабаваная на аднаўленні шэрагу храмаў Беларусі.

На месцы абвальвання калоны ў міжаконні таксама з'явіцца ўзмацненне. За кошт металічных стоек. Новую калону апрануць у бетон. Па сутнасці, будынку будзе падстаўлена яшчэ адно плячо.

А самае галоўнае - амаль паўтысячы юных талентаў раёна, якія былі выселеныя з суседніх цэнтра творчасці і школы мастацтваў, вернуцца да паўнавартаснага навучання.

Віталь Шматаў, намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама: "Працы на аб'екце працягваюцца. Я мяркую, у найбліжэйшыя некалькі месяцаў скончацца працы па здыманні аварыйнасці, і далей будуць працягнутыя працы па кансервацыі аб'екта. Каб у найбліжэйшы час можна было пусціць дзяцей у найбліжэйшыя будынкі. А таксама турысты, каб маглі падысці да будынка, паглядзець".

Аднаўленне езуіцкага касцёла - гэта яшчэ і вырашэнне эстэтычнай праблемы для Мсціслава, які штогод прымае да 15 тысяч турыстаў. Зрэшты, не адзіным сваёй чаргі чакае і помнік архітэктуры - будынак былой мужчынскай гімназіі, які прастойвае закансерваваным амаль 20 гадоў.