"Асенні салон" гатовы пачаць свой мастацкі аповед

6 сентября 2023

"Асенні салон" чакае эстэтаў на арт-баталіі ўжо 7 верасня. Дзявяты па ліку агляд талентаў беларускіх аўтараў сабраў у выставачных залах Палаца мастацтва больш за дзве сотні творцаў. А гэта адразу паўтысячы маляўнічых маніфестаў.

Выказванні ў жывапісе, графіцы, фотамастацтве, скульптуры, канцэптуальныя ракурсы. Да адкрыцця ў залах з'явіцца і ледзяная інсталяцыя.

Углядацца ў этыкеткі не прыйдзецца. Над кожнай працай - ініцыялы аўтара ў маштабе. Арт-рэцэнзія не толькі за экспертамі. Прыз глядацкіх сімпатый салона - за гледачамі.