Арыгіналы франтавых лістоў і дамавыя кнігі - старажытныя дакументы экспануюцца на выставе ў Пушкінскай бібліятэцы

15 мая 2023

Старажытныя дакументы больш як стагадовай даўнасці: пасведчанні аб нараджэнні, рэгістрацыі і скасаванні шлюбу, квітанцыі, вэксалі, дамавыя кнігі - меню школьнага харчавання з табліцай калорый, датаванае 1919 г.

Гісторыка-дакументальная выстава, прысвечаная Дню сям’і, адкрылася ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна. Архівісты дзвюх абласцей - Мінскай і Ленінградскай - прадэманстравалі ўнікальныя арыгіналы франтавых лістоў, распісак, а таксама фотаздымкі і бытавыя артэфакты.

Экспанаты на выставачных паліцах - папяровыя сведчанні побыту людзей падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, сямейных адносін, выхавання дзяцей, а таксама свят, традыцый і іншых бакоў жыцця савецкай сям'і.

Выстава складаецца з пяці блокаў, якія характарызуюць інстытут сям'і ў розныя гістарычныя перыяды.