Сёння Міжнародны дзень зберажэнняў

31 октября 2014

90 гадоў назад у Мілане прайшоў Першы міжнародны кангрэс ашчадных банкаў, на якім і была агучана ідэя: адзначаць гэты дзень. Падтрымала такую ініцыятыву і Беларусь. Бо зберажэнні заўсёды адыгрывалі важную ролю ў стабільным развіцці грамадства. Як адзначыла кіраўнік Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова, наша насельніцтва давярае банкаўскім арганізацыям, пра што сведчыць рост укладаў.

Калі гаварыць пра дэпазіты, то, паводле слоў Надзеі Ермаковай, сёння 60% укладаў прыпадае на зберажэнні ў замежнай валюце, а 40 - у беларускіх рублях.