Арыгінальныя работы Рэмбрандта ўбачаць госці "Славянскага базара"

10 июля 2017

Выстава адкрылася ў Мастацкім музеі.

У Віцебск прыбылі 69 гравюр знакамітага майстра. Усе работы - з прыватнай італьянскай калекцыі. Да гэтага творы экспанаваліся ў Мінску. Пасля "Славянскага базара" выстава сапраўдных шэдэўраў адправіцца ў Кітай.

Ужо сёння, у дзевяць вечара, на сцэне Летняга амфітэатра ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра выступіць спявачка Зара. А позна ўвечар стане вядома, пад якім нумарам заўтра на сцэну выйдзе прадстаўніца Беларусі на дзіцячым музычным конкурсе. Сёлета наша краіна хварэе за Марыю Магільную.