Названыя імёны пераможцаў танцавальнага Еўрабачання-2013

15 июня 2013
Беларусь упершыню прымала ўдзел у конкурсе. Наша 18-гадовая Яна Штангей - у васьмёрцы лідараў. Яна адзіная станцавала класіку. І адзіная, хто ўмее зрабіць 32 фуэтэ двайнымі.

Як хварэлі і як хваляваліся за Яну - распавядзе Наталля Бардзілоўская.

Момант, калі замерла Беларусь. Наша Яна - другім нумарам. Эсмеральда з тамбурынам. Усяго паўтары хвіліны па ўмовах конкурсу. І ў гэтае імгненне танцоўшчыца паспявае ўкласці ўсё, чаму навучылася за 14 гадоў. Бо танцуе з чатырох! Тэхніка, артыстызм, чароўнасць. Вярчэнне і крок. Дарэчы, сярод юных беларусак Яна на сённяшні дзень адзіная, хто робіць 32 фуэтэ двайнымі.

Журы ацаніла прыгажосць, эмацыянальнасць і тэхнічнасць беларускі. Але на ёй сярод чорных шкарпэтак і босых ног балетныя пуанты былі адзінымі.

Дзевяць з дзесяці ўдзельнікаў выступілі ў сучасным танцавальным стылі кантэмпары. Гран-пры танцавальнага Еўрабачання-2013 - 7 тысяч еўра - у чарнаскурага 20-гадовага галандца з Нідэрландаў Седрыка Вервоерта. У фінальным танцы-паядынку і прадстаўнік Германіі Фелікс Бернінг. Наша Яна - у васьмёрцы лідараў еўрапейскага танца.

Салісты беларускага балета ведаюць, дзень-другі, і Яна ўжо з дыпломам харэаграфічнага каледжа прыйдзе на працу ў трупу Вялікага. Гэта і ёсць самы галоўны бонус. Балерына запрошаная ў галоўны тэатр краіны.

Заўтра Яна вяртаецца ў Мінск. І адразу на іспыт. Зараз яна самая знакамітая выпускніца беларускага харэаграфічнага каледжа і першая беларуска, якая годна прадставіла краіну на адным з прэстыжных еўрапейскіх конкурсаў.