Вызначаныя пераможцы пятага паўфіналу шоу талентаў "Я магу!"

28 февраля 2015

Вызначаныя імёны фіналістаў пятага паўфіналу народнага шоу талентаў "Я магу!". Шчасліўчыкамі сталі Ілля Данільчык і дуэт "RAZ2SO4".

Журы паўфіналу ў складзе тэлевядучай Святланы Бароўскай, драматурга Аляксея Дударава і спявачкі Іны Афанасьевай зрабіла свой выбар на карысць бітбоксера Іллі Данільчыка з Баранавіч. На шоу "Я магу!" Ілля прыехаў з ваеннай часці. Радавога Данільчыка начальства адпусціла толькі пры ўмове, што ён пераможа. Нагадаем, галасаванне журы праходзіла падчас здымак паўфіналу.

Увечары 28 лютага свайго фаварыта ў пятым паўфінале таксама вызначылі і тэлегледачы "Беларусь 1". Барацьбу за галоўны прыз, на іх думку, годны прадоўжыць дуэт хлопцаў са Слоніма і Хоцімска "RAZ2SO4". Па выніках галасавання, за ходам якога ў рэжыме online можна было назіраць на сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by, дуэт набраў 4961 голас.

Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 19 423 чалавекі.

Усе падрабязнасці аб праекце "Я магу!" - на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by і ў сацыяльных сетках.