Ён рыхтуецца заваяваць Еўропу, але знаходзіць час парадаваць сваіх землякоў

1 октября 2015

Прадстаўнік Беларусі на конкурсе дзіцячае "Еўрабачанне" Руслан Асланаў прыняў удзел у канцэрце да Дня пажылых людзей у родным Буда-Кашалёве. Юны спявак прыгатаваў для мясцовых жыхароў цэлую праграму і ўпершыню прэзентаваў публіцы новую версію песні "Чараўніцтва". Спявак прызнаўся, што на малой радзіме заўсёды асаблівая - цёплая - атмасфера.

Руслан Асланаў, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2015": "Тут я практычна ўсё жыццё жыў. Тут усе мае сябры асноўныя, з якімі я ўсё жыццё быў і зараз мы сябруем. Падтрымка адчуваецца, таму што менавіта ў іх на вачах адбываўся ўвесь гэты, можна сказаць, рост, уся мая праца, і гэта вельмі прыемна".

Руслан паспеў пагутарыць і са сваімі сябрамі і сваякамі. Распавёў, як праходзіць падрыхтоўка да "Еўрабачання". Руслан Асланаў паабяцаў землякам падчас конкурсу выкласціся на 100 працэнтаў.