Каля двухсот артэфактаў Першай сусветнай у праекце "Беларусь. Вайна і мір"

20 сентября 2018

Гістарычны музей Беларусі змяняе традыцыйны фармат. "Беларусь. Вайна і мір" - праект вядомага калекцыянера, лаўрэата прэміі "За духоўнае адраджэнне" Уладзіміра Ліхадзедава. Даследчык выстаўляе каля двухсот артэфактаў Першай сусветнай. Унікальныя фатаграфіі, макет аэраплана, палявая кухня - рэчы, якія дыхаюць гісторыяй, размясцілі не ў музейных стэлажах.

Уладзімір Ліхадзедаў перадаў у фонды Нацыянальнага гістарычнага музея нямецкія выданні 1918 і 1925 гадоў са сваёй асабістай калекцыі. У кнігах апісваюцца падзеі Нарачанскай і Баранавіцкай аперацый.