Узоры сусветнага кінематографа на вялікім экране Мінска

9 ноября 2015

Фестывальнае кіно на "Лістападзе" працягвае захапляць беларускую публіку. Шматлікім сеансам папярэднічаюць сустрэчы са стваральнікамі фільмаў. Так, сёння ў кінатэатры "Цэнтральны" свой новы фільм аб перадваенным часе - пачатку 40-х - прадэманстраваў аўтар карціны, рэжысёр і сцэнарыст Аляксандр Міндадзэ. 

Алена Борматава пра вялікае кіно фестывальнага Мінска.

З самалёта на прэзентацыю кіно. Каб аўтар паспеў прадставіць свой фільм, прэс-канферэнцыю перанеслі на паўгадзіны. Разам з Міндадзэ кіно пра адчуванне вайны “Мілы Ханс, дарагі Пётр” павінна была прадстаўляць і актрыса Роза Хайруліна. Аднак у Мінск прыехаў толькі аўтар - рэжысёр і сцэнарыст.

“Мілы Ханс, дарагі Пётр” - гэта не просто падарожжа па лабірынтах савецкай гісторыі пачатку 40-х. Малавывучаны і ў нейкім сэнсе табуіраваны перыяд - падпісанне пакта Молатава-Рыбентропа і кароткі час цеснага эканамічнага супрацоўніцтва і абмену спецыялістамі паміж Савецкім Саюзам і Германіяй. Гэта драматычная гісторыя жыцця, кахання, кінааповесць пра прадчуванне вайны.

Ігар Сукманаў, дырэктар праграм ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»: "У найбліжэйшы час гэта карціна выйдзе яшчэ і ў беларускі пракат, што для нас з'яўляецца вельмі важным момантам, паколькі фестываль не толькі павінен прэзентаваць добрае кіно, але ён павінен і дапамагаць добрым фільмам трапляць на шырокія экраны ў такое доўгае падарожжа ў зносінах з гледачамі".

Панядзелак падзяліў "Лістапад" напалову. Кінаэкватар адзначыўся дэманстрацыяй аўтарскага кіно ўсіх конкурсных праграм. “Маладосць на маршы” прэзентуе ізраільскі далікатэс на беларускім падмурку. Рэжысёр Яўген Руман - ураджэнец Мінска - з містычным дэтэктывам “Чалавек у сцяне”.

Мінскі "Лістапад" - гэта той рэдкі выпадак, калі на вялікім экране можна ўбачыць сур’ёзнае, аўтарскае кіно, якое па шэрагу прычын не можа быць паказана на тэлеэкране. У праграме сёлетняга "Лістапада" - пад дзве сотні стужак з разраду арт-хауса. Гэта і мастацкія, і дакументальныя фільмы, якія дэманструюцца як у конкурснай, так і ў пазаконкурснай праграме.

Аўтарскае кіно ў Мінск прыйшло з экранаў Кан, Венецыі, Берліна. Усе стужкі - удзельніцы сусветных фестываляў. Беларусь ладзіць кінакірмаш талентаў і жанраў. У арт-хаусе пазаконкурснага паказу - элітарнае кіно, якое ўдзельнічала ў асноўных конкурсах еўрапейскіх форумаў.

У найбліжэйшы час будуць падведзены вынікі конкурсу нацыянальных кінашкол. А ў гэтыя хвіліны на пляцоўцы кінатэатра “Масква” праходзіць прэзентацыя стужкі Аляксандра Міндадзэ. З кожным фестывальным днём мы ўсё бліжэй да спасціжэння ісціны праз аўтарскае кіно.