Новы танцавальны сезон распачынае Барысаўская дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў

2 марта 2018

Хутка адкрыюцца чарговыя наборы на класічныя, народныя і сучасныя танцавальныя аддзяленні. Сёння тут навучаецца каля 300 дзяцей ад 3 да 16 гадоў.

Выхаванцы своеасаблівай творчай акадэміі вывучаюць не толькі разнастайныя напрамкі, але і музычныя інструменты, нотную грамату.

Дарэчы, школа вядомая сваім узорным ансамблем "Дарунак". Лаўрэат шматлікіх гран-пры і конкурсаў у рэпертуары налічвае каля паўсотні разнастайных мастацкіх пастановак.