Сёння Дзень абароны дзяцей

1 июня 2020
Сёння ў першы дзень лета ўвесь свет адзначае Дзень абароны дзяцей. Гэтай традыцыі ўжо каля 70 гадоў.

У Беларусі абарона правоў і інтарэсаў дзяцей – адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці дзяржавы. Зараз у нашай краіне амаль мільён 900 тысяч маленькіх беларусаў ва ўзросце да 18-ці. Штогод хлопчыкаў у нас нараджаецца больш, чым дзяўчынак. Дарэчы, больш за тысячу жанчын летась сталі мамамі адразу двух малых, у 14 - з'явілася трайняты. Асаблівая ўвага з боку дзяржавы надаецца пытанням абароны дзяцей, пакінутых без бацькоўскай апекі. На пачатак гэтага года ў сем'ях выхоўваліся амаль 14 тысяч дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, у дзіцячых інтэрнатных установах - каля 3 тысяч. У Беларусі дзейнічаюць і спецыяльныя меры дапамогі сем'ям. Гэта сістэма сацыяльных дапамог, гарантый і льгот.