Новае выданне еўрапейскага фотамастацтва папоўніла беларуская фатаграфія

12 февраля 2018

У спіс аўтараў, чые работы ўвайшлі ў энцыклапедыю перыяду 1970-2000 гадоў, - Віктар Бутра, Валерый Лабко, Галіна Маскалёва, Сяргей Кажамякін. Некаторыя работы гэтых фатографаў экспануюцца і ў Музеі гісторыі кіно, дзе праходзіць выстава "Асаблівая фатаграфія". Гэта першая дэманстрацыя секцыі аналагавай фатаграфіі Беларускага аб'яднання фатографаў.

Эстэтыку аналагавай фатаграфіі дапоўнілі тэксты, напісаныя рукой саміх фатографаў. Зразумець творчую задуму аўтараў выставы "Асаблівая фатаграфія" можна да канца тыдня.