Некалькі гадзін застаецца да закрыцця "Славянскага базару ў Віцебску"

16 июля 2018

Адразу два спектаклі ў гэтыя хвіліны праходзяць у фестывальным Віцебску. У "Тэатральных сустрэчах" прымае ўдзел і Алена Якаўлева - яна іграе галоўную ролю ў "Тэрыторыі кахання". Да гэтага народная артыстка Расіі адказала на пытанні журналістаў, а затым адбылося закрыццё міжнароднага прэс-цэнтра. А менш як праз тры гадзіны адбудзецца і ўрачыстае закрыццё дваццаць сёмага фестывалю мастацтваў. Хоць жыць у фестывальным рытме Віцебск будзе яшчэ некалькі дзён.

Падчас урачыстага закрыцця стануць вядомыя імёны пераможцаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018".