Не стала заслужанай артысткі Беларусі Тамары Мужэнкі

28 сентября 2020
Днём не стала заслужанай артысткі Беларусі Тамары Мужэнкі.  Актрыса тэатра і кіно сышла на 81 годзе жыцця. Аб гэтым Агенцтву тэленавін паведаміла яе сям'я. Артыстка фактычна з першага дня служыла Тэатру-студыі кінаакцёра. Гэта больш за 40 сезонаў і дзясяткі роляў. Стала вядома публіцы дзякуючы кіно, "пражыўшы" больш за сто жыццёвых гісторый.  Большасць кінастужак зараз  - "плаціна" "Беларусьфільма". Напрыклад, "Саша-Сашачка" і "Людзі на балоце".  Кінакрытыкі называлі яе "зоркай другога плана", дзякуючы чаму Мужэнка не стала заложнікам аднаго амплуа. Рэжысёры асабліва шанавалі яе ўзроставых і мудрых гераінь. Развітанне з Тамарай Мужэнкай пройдзе  ў Тэатры-студыі кінаакцёра.