Нацыянальны мастацкі музей падрыхтаваў шэраг спецыяльных праектаў да II Еўрапейскіх гульняў

3 июня 2019

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі падрыхтаваў шэраг спецыяльных праектаў да II Еўрапейскіх гульняў. Гасцей сталіцы чакае выстава з фондаў музея пад назвай "Плынь часу". Выстаўляюцца 64 творы - работы мастакоў-юбіляраў 2019 года. Галерэя змясціла ў сябе  тварэнні 33 аўтараў. Многія з карцін мала вядомыя сучаснаму пакаленню.

II Еўрапейскім гульням прысвечаная яшчэ адна выстава музея "Гульні. Игры. Games", якая паказвае тэму спорту ў выяўленчым мастацтве.