Наша музычная зборная з нацыянальнага аэрапорта адпраўляецца на песенны чэмпіянат Еўропы

28 апреля 2014
Ужо да абеда Тэа прыбудзе ў Капенгаген. Першыя рэпетыцыі пачнуцца заўтра, а ў сераду разам з рэжысёрам нумара і прадзюсарамі Еўрабачання пройдзе першы прагон на сцэне. Тады і з'явяцца пачатковыя варыянты здымак нумара Чызкейк. Тэа выступіць у другім паўфінале 8 мая, а фінал пройдзе ў суботу, 10 мая. Прамыя трансляцыі грандыёзных канцэртаў будуць весці тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24, а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.