Наша каманда на Еўрабачанне сёння прыбыла ў Капенгаген

28 апреля 2014

Ужо заўтра ў Тэа пачнуцца першыя рэпетыцыі, а ў сераду разам з рэжысёрам нумара і прадзюсарамі конкурсу пройдзе першы прагон на сцэне. Тады і з'явяцца стартавыя варыянты здымак нумара Чызкейк, якія затым будуць дапрацоўвацца. Разам з Тэа ў складзе дэлегацыі ў Даніі 5 вакалістаў і артыстаў балета, педагог па вакале, урач-фаніятр і наша здымачная група. Тэа да апошняга моманту збіраў рэчы і нават у будынку аэравакзала праверыў, ці ўсё ўзяў з сабою.


Штодня наша здымачная група ў Капенгагене будзе рабіць рэпартажы з галоўнага музычнага шоу Еўропы. Першы паўфінал Еўрабачання пройдзе 6 мая, беларус Тэа выступіць у другім - 8-га, а фінал адбудзецца ў суботу 10 мая. Прамыя трансляцыі канцэртаў будуць весці тэлеканалы Беларусь-1 і Беларусь-24, песеннае спаборніцтва можна будзе бачыць у рэжыме анлайн і на сайце Белтэлерадыёкампаніі.