Народны мастак СССР Аляксандр Шылаў у Мінску

12 июня 2013
Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца прэзентацыя выставы. Экспазіцыя з 43 партрэтаў прадстаўлена ў рамках праграмы Культурныя сталіцы Садружнасці. Вялікая частка работ з незавершанага аўтарскага цыкла пад назвай Яны ваявалі за Радзіму. У ім прысвячэнне героям Вялікай Айчыннай вайны.

З адкрыццём выставы народнага мастака Савецкага Саюза павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Шылаву натхнення, творчых поспехаў, цікавых сустрэч і найлепшых уражанняў ад знаходжання на беларускай зямлі. Выстава прадоўжыцца да 12 ліпеня.