Напярэдадні Алёна Ланская правяла рэпетыцыю і прэзентавала сукенку з крышталямі Свароўскі

11 мая 2013

Да грандыёзнай музычнай падзеі - конкурсу Еўрабачання у Мальмё - усяго некалькі дзён. Напярэдадні Алёна Ланская правяла другую рэпетыцыю і прэзентавала доўгачаканую сукенку з крышталямі Свароўскі. Сёння галоўная падзея - гэта беларуская вечарынка, якая пройдзе ўначы ў Еўраклубе шведкага Мальмё. Сюды запрошаныя ўсе ўдзельнікі конкурсу і журналісты. Па рашэнні арганізатараў, праходзіць яна будзе ў вольным стылі, весяла і салодка. Музычнае суправаджэнне будзе беларускім, зрэшты, як і пернікі, мармелад, шакалад.