Пачынаецца прыём заявак на нацыянальны адбор для конкурсу Еўрабачанне-2014

15 октября 2013

Гэта стала вядома сёння на нарадзе пастаянна дзеючага аргкамітэта па падрыхтоўцы да конкурсаў песні Еўрабачанне. У сценах Белтэлерадыёкампаніі - адзінага члена Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў Беларусі - вызначылі стратэгію падрыхтоўкі да конкурсу. Упершыню ўдзельнікі адборачнага тура будуць праходзіць адразу ў фінал, без папярэдняга этапу - паўфінал.


Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: У фінале прымуць удзел не 10, а 15 выканаўцаў. Конкурс будзе больш яркім, цікавейшым, будзе галасаванне гледачоў, прафесійнага журы, і мы будзем знаходзіцца ў стане інтрыгі да пачатку студзеня.


Барыс Святлоў, Міністр культуры Беларусі: Вакал - гэта неабходная аснова - гэта тое, ад чаго трэба адштурхвацца. Але гэта бачанне - павінна быць шоу, адпаведная падтанцоўка.


Тэрміны правядзення фіналу крыху зрушыліся, зараз пераможца адборачнага этапу, які будзе прадстаўляць Беларусь на конкурсе Еўрабачанне ў Даніі, мы даведаемся з пачаткам новага года.


Вольга Шлягер, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала Беларусь 2, кіраўнік Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне-2014: У першую чаргу хачу падзякаваць усім удзельнікам аргкамітэта, што сабраліся і абмеркавали шэраг важных пытанняў. У найбліжэйшы час размесцім на сайце кампаніі Палажэнне аб правядзенні адборачнага тура, з гэтага моманту будзе дадзены старт прыёму заявак.


Падрабязнасці аб правядзенні Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне-2014 можна будзе даведацца на сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.