Пачалася падрыхтоўка выставы выяў святых, ушанаваных каталіцкай і праваслаўнай царквой

15 декабря 2017

Сёння ў Мінску пачалася падрыхтоўка маштабнай выставы выяў святых, ушанаваных і каталіцкай, і праваслаўнай царквой. Больш за сотню абразоў зараз распакоўваюць у залах Нацыянальнага мастацкага музея. Творы створаныя сучаснымі майстрамі з 15-ці краін, у тым ліку Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Францыі. Задача стаяла намаляваць святых, праслаўленых да 1054 года - моманту падзелу хрысціянскіх цэркваў на Усходнюю і Заходнюю. Большасць абразоў будзе прапанавана грамадскасці ўпершыню.

Адкрыццё выставы пройдзе ў сераду 20 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Запланаваны круглыя сталы, прэзентацыі кніг, аўтарскія экскурсіі і лекцыі. Экспазіцыю чакае і міжнароднае турнэ - пасля Мінска выстава адправіцца ў Перм.