На сцэне Вялікага стартуе VII Калядны оперны форум

14 декабря 2016

Культурны марафон працягваецца. Сёння на сцэне Вялікага стартуе VII Калядны оперны форум. Наперадзе - тыдзень самых яркіх прэм'ер адыходзячага года. У загалоўных партыях - зорны склад з усяго свету. Які будзе фэставы тыдзень - ведае Вольга Мядзведзь.
З цыганкі "Кармэн" стартуе оперны марафон. Хоць спектакль і не прэм'ерны, што парушае асноўную ўмову форуму, адкрываць будзе па заслугах. 84 сезоны таму менавіта з “Кармэн” пачалося жыццё Вялікага. У гэты вечар у галоўнай мужчынскай партыі Хазэ выступіць вучань Мансерат Кабалье, тэнар з Італіі Франчэска Піа Галаса. А гарачая "Кармэн" прагучыць у выкананні прымы Вялікага Аксаны Волкавай. На наступны дзень прэм'ера мінулага сезона "Макбет" - шэкспіраўская трагедыя на музыку Вердзі. З Вялікага тэатра Расіі на некалькі дзён прыехаў бас Банка.
Уладзімір Грыдзюшка, гендырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі:
"Вельмі значная падзея, гэта па сутнасці сваёй самы грандыёзны праект Вялікага тэатра Беларусі разам з Міжнародным Калядным конкурсам вакалістаў, ён адрозніваецца ад шматлікіх іншых фэстаў тым, што тут можна ўбачыць абсалютна ўсе найноўшыя прэм'ерныя пастаноўкі з удзелам зорак сусветнай оперы, а пастаноўкі нашага тэатра".
Тоны дэкарацый, касцюмаў і рэквізіту прывязе з сабой "Пікавая дама" з Адэсы. Тэатр оперы і балета падрыхтаваў арыгінальную пастаноўку з поўным складам трупы. Пастаўленая міжнародным калектывам прэм'ера восемдзесят чацвёртага сезона моцартаўскае "Вяселле Фігара" і новая рэдакцыя «Турандот» падвядуць вынікі фестывальнага тыдня. Тры загадкі прынцэсы Турандот трэба будзе адгадаць прынцу Калафу ў выкананні заслужанага артыста Расіі Ахмеда Агадзі.
Паводле традыцыі, завершыць VII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум гала-канцэрт зорак сусветнай класікі. Да мэтраў оперы далучацца пераможцы Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў.