На сайце Белтэлерадыёкампаніі прайшла анлайн-канферэнцыя з яе Старшынёй Генадзем Давыдзькам

8 мая 2015

Сёння на сайце Белтэлерадыёкампаніі прайшла анлайн-канферэнцыя з яе Старшынёй Генадзем Давыдзькам. Напярэдадні работнікі радыё, тэлебачання і сувязі Беларусі адзначалі прафесійнае свята, прымалі віншаванні і падводзілі вынікі. Госць анлайн-гасцёўні распавёў аб найбліжэйшых планах найбуйнейшага медыяхолдынга - аб новых праектах, сегментацыі існуючых каналаў і з'яўленні новай кнопкі - "Беларусь 4".

Генадзь Давыдзька Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "З'явіцца шмат новых цікавых праектаў, ужо з'явіўся адзін "Буйным планам", які мае сур'ёзныя водгукі і ў Інтэрнэце, і ў прэсе. З'явяцца новыя ток-шоу, мы збіраемся працягваць праект "Я магу!", але ўжо ў сямейным фармаце, з'явіцца новае ток-шоу "Шчаслівы вечар". Мы будзем тлумачыць праз сродкі масавай інфармацыі: "Беларусь1" - гэта Айчына, "Беларусь 2" - гэта моладзь, "Беларусь 3" - гэта культура, "Беларусь 4" - гэта рэгіёны, "Беларусь 5" - гэта спорт. І вось мы з такім пакетам прапаноў ідзем да нашага любімага гледача, каб ён ведаў пра тое, што адбываецца ў краіне і ў свеце".

На сайт паступіла больш за 50 пытанняў ад тэлегледачоў і інтэрнэт-карыстальнікаў. Відэаверсію, а таксама тэкставую трансляцыю анлайн-канферэнцыі глядзіце на сайце tvr.by.