На дзіцячым "Еўрабачанні" сёння Руслан Асланаў праспявае чароўную песню для ўсёй Еўропы

21 ноября 2015

Сёння ў Сафіі пройдзе дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне". У 21:30 тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24" пакажуць прамую трансляцыю з арэны "Армеец". Наш канкурсант выступіць пад нумарам 10. Свой выхад Руслан Асланаў рэпеціраваў напярэдадні двойчы. Ужо сёння вечарам чароўную песню пачуе не толькі васьмітысячная арэна, але і некалькі мільёнаў гледачоў. У канкурсантаў прайшлі два генеральныя прагоны. Рэпеціравалі ў рэжыме прамога эфіру - у тым парадку, у якім будуць выступаць у дзень фіналу. На галоўнай пляцоўцы прайшла рэпетыцыя і пралогу конкурсу. Сапраўдны парад флагаў краін - удзельніц шоу, а таксама агульная песня канкурсантаў. Усе дэталі цырымоніі адкрыцця арганізатары трымаюць у таямніцы.