Думкі і мары, увасобленыя ў бронзе

11 марта 2014

Мінскі скульптар Аляксандр Шапо штогод здзіўляе жыхароў беларускіх гарадоў новымі працамі. Метал -той матэрыял, з дапамогай якога аўтар выказвае сваю ідэю. Творы таленавітага мастака ёсць у запасніках Нацыянальнага мастацкага музея, Музея сучаснага мастацтва, у прыватных калекцыях Францыі, Германіі, Японіі і Нідэрландаў. Дарэчы, зараз майстар рыхтуецца да персанальнай выставы ў Маскве.


Надзея Сербіненка сустрэлася са скульптарам.



Яшчэ яго бацька быў звязаны з мастацтвам, можа, таму і сын стаў менавіта скульптарам. Адна з апошніх прац - помнік Маці, якая смуткуе - створана ў гонар Вялікай Перамогі савецкіх салдат. Цікава, што скульптура, цалкам выраблена з бронзы, мае зеленаватае адценне. Аўтар тлумачыць, чаму ж метал не зіхаціць.


На працягу некалькі год Аляксандр разам са знакамітым архітэктарам Леанідам Левіным працаваў над гэтай скульптурай. Шапо прызнаецца, што яму пашчасціла папрацаваць з вялікім майстрам, якога, на жаль, не стала.


Над стварэннем скульптуры гарадскога масштабу працуюць адразу некалькі чалавек. Акрамя аўтара - архітэктар, інжынеры, мантажнікі і, вядома, ліцейшчыкі. Менавіта ад іх майстэрства залежыць канчатковы выгляд скульптуры.


Колькасць прац, эскізаў і макетаў у майстэрні Аляксандра не ў сілах падлічыць і ён сам. Назвы прац - трапныя, гаваркія: Сакавіцкі кот, Праменад, Цяжарная ў капялюшыку.


Жаночыя вобразы ў майстэрні Аляксандра займаюць асаблівае месца. Але ж муза, як крыніца натхнення і самых шчырых пачуццяў, на працягу доўгіх гадоў у майстра адна.





Скульптары часта ствараюць цэлыя цыклы прац, аб'яднаныя адной формай, ідэяй і нават гісторыяй. Так, каб стварыць вось такі вельмі жаноцкі прыгожы вобраз, аўтар натхняўся каханнем да сваёй жонкі, Ксеніі.


Дарэчы, Ксенія таксамачлен Саюза мастакоў Беларусі. І часта дапамагае мужу ствараць шэдэўры. Але спаборнічаць з Аляксандрам яна і не спрабуе.


Цікава, што напачатку кар'еры Аляксандр працаваў з больш танным і даступным матэрыялам - дрэвам. Але яно заўсёды дыктуе свае правілы аўтару, а метал больш падатлівы. Дарэчы, зараз майстар рыхтуецца да персанальнай выставы ў Маскве.