Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці сёння прэзентаваў святочную выставу

14 октября 2013

Да Дня маці Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці сёння прэзентаваў святочную выставу. Партрэт самага дарагога ў свеце чалавека - маці - адлюстравалі тэматычныя экспанаты. У той жа час яны ілюструюць і розныя аспекты падтрымкі мацярынства ў Беларусі. Ад дзяржаўнай сацыяльнай абароны да ўвагі да жанчыны-маці з боку грамадскіх арганізацый. У Музеі нават можна ўбачыць і асабістыя рэчы шматдзетных матуль.