Маскоўскі Тэатр на Малой Броннай - з гастролямі ў Мінску

15 мая 2013
Тры спектаклі, у кожным - зорны склад - Віктар Сухарукаў, Леў Дураў, Данііл Страхаў, Леанід Канеўскі.

У чым сакрэт тэатральнага духу і чаму тут так шмат зорак, ведае Ларыса Гулякевіч.

Маскоўскі тэатр на Малой Броннай - з вялікімі гастролямі ў Мінску. Сярод прывезеных спектакляў класіка Мальера Тарцюф. У гэтым тэатральным сезоне ў Маскве ідуць 5 Тарцюфаў. Гэты, па меркаванні крытыкаў, а галоўнае, публікі, прызнаны самым удалым. І прыгажосць пастаноўкі, і актуальнасць, і зорны склад артыстаў, і Мальер прысутнічае.

Мальераўскі сюжэт вечны і геніяльны. Тут нават рэжысёру не трэба нічога вынаходзіць, настолькі жыццёва выпісаны героі. Галоўнае - псіхалагічнае пражыванне сітуацыі. Паводле Станіслаўскага. Спектакль глядзіцца на адным дыханні: дэкарацыі і касцюмы сучасныя і ў той жа час перадаюць мальераўскую эпоху. Словам, такія сукенкі зараз у модзе. А героі Мальера - па-за часам.

Галоўны герой Тарцюф на сцэне з'яўляецца праз 40 хвілін пасля пачатку спектакля, і Віктар Сухарукаў раскрывае гэты вобраз паступова.

П'есу мы ведаем са школы. Хто яе, вядома, чытаў. Аляксандр Самойленка гэты момант школьнай праграмы выпусціў і паплаціўся за гэта роляй.

Сучасныя артысты сёння набываюць папулярнасць дзякуючы серыялам і кіно. Так Вольга Ламаносава - гераіня серыялаў нават - пасля родаў на сцэне.

Рэцэпт тэатральнага поспеху спектакля непрадказальны. У ім можа быць выдатны склад акцёраў, добрыя дэкарацыі, выдатны літаратурны матэрыял, але чагосьці не хапае. Тарцюф Тэатра на Малой Броннай атрымаўся смачным і глядзеўся на адным дыханні.