Мінскі джаз 27 раз збірае меламанаў

15 января 2016

Цэлы год Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраваннем Міхаіла Фінберга рыхтаваўся да міжнароднага форуму. Джаз будзе гучаць у сталіцы тры дні. Фестываль адкрыецца ўжо заўтра. На сцэну клуба імя Дзяржынскага выйдзе вядомы піяніст, народны артыст Расіі Данііл Крамер. Таксама пад акампанемент нашага біг-бенда праспяе заслужаная артыстка Расіі Армін Саркісян.

Штогод фестываль суправаджаецца аншлагамі. У праграме - канцэрты, прысвечаныя творчасці сусветна вядомых джазмэнаў. Фінальным акордам "Мінскага джаза" стане праграма "Залатое стагоддзе SWINGа". Публіка атрымае асалоду ад мультыінструментальнага выступлення біг-бенда.