Мінская міжнародная кніжная выстава выйдзе за межы экспазіцыйнай прасторы

15 января 2019

26-е свята друкаванага слова ахопіць розныя пункты сталіцы: магазіны, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, кафэ, рэстараны, Усіхсвяцкі храм і нават грамадскі транспарт. Як паведамілі арганізатары форуму, па галоўных магістралях горада пусцяць паэтычны аўтобус, у якім будуць чытаць вершы. Усяго ў выставе прымуць удзел прадстаўнікі 35 краін. Сваю кніжную прадукцыю прэзентуюць больш за 300 экспанентаў.

Міжнародная кніжная выстава адкрыецца 6 лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў. Дарэчы, увесь 2019 у краінах СНД пройдзе пад знакам кнігі.