Мінск напярэдадні пачуў гучанне знакамітай скрыпкі Гварнеры

6 октября 2014

Выканаўца - Гран-пры самага прэстыжнага ў свеце скрыпічнага конкурсу імя Каралевы Лізаветы ў Бруселі, музыкант-віртуоз Вадзім Рэпін. Яго канцэрт стаў кульмінацыяй Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

Расказвае Наталля Бардзілоўская.

Створаная ў сярэдзіне 18 стагоддзя скрыпка італьянскага майстра Джузэпэ Гварнеры сапраўдную папулярнасць здабыла толькі праз стагоддзе. У 19 стагоддзі Еўропа літаральна ўлюбілася ў яе ўнікальны і магутны гук дзякуючы трыумфальным гастролям Нікало Паганіні. Рускі Паганіні нашага часу - так называюць музыканта з сусветным імем Вадзіма Рэпіна, - агучыў інструмент у Мінску.

Вундэркінд 70-ых, які заіграў на скрыпцы ў пяцігадовым узросце, а цяпер дае па сто еўрапейскіх канцэртаў за год - у Беларусі Вадзім Рэпін упершыню. Для знаёмства на фестываль прывёз самае любімае - канцэрт Пракоф'ева соль-мінор і трохсотгадовую скрыпку Гварнеры.

У лінейцы пародзістых скрыпак - творы Гварнеры Дэл Джэзу ў элітнай тройцы побач з Амаці і Страдывары. У даўняй канкурэнцыі сем'яў майстроў - гэты інструмент лідзіруе. Таму, напрыклад, што калі Страдывары ў свеце на сёння захавалася каля 700, Гварнеры - амаль у пяць разоў менш. Адгэтуль і цана на інструмент.

Знакамітая Гварнеры Нікало Паганіні, якая захоўваецца сёння ў адным з музеяў Генуі, застрахаваная на тры мільёны еўра. Дэман скрыпкі, які адкрыў свету хараство інструмента, назваў яго гарматай - за звышмагутную вібрацыю.

Музыку Лядава, Пракоф'ева, Рахманінава разам са скрыпкай Гварнеры агучыў і наш калектыў - Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Музыканты, як і беларускі глядач, адкрылі для сябе гучанне Гварнеры.