Мінск свой дзень нараджэння адзначае з размахам

3 сентября 2016

Урачыстасці традыцыйна праходзяць ва ўсіх раёнах горада. Разгарнуўся святочны гандаль, праходзяць канцэрты, а вечарам у Вялікім тэатры ўзнагародзяць заслужаных мінчан. Не абышлося і без падарункаў Мінску. Да Дня горада адкрыты новыя і адрамантаваныя старыя аб'екты гандлю, дзіцячыя сады, школы і паліклінікі. Чым яшчэ парадуюць мінчан, спытаемся ў нашага карэспандэнта Веранікі Бута (прамое ўключэнне).