Мінск стане больш зразумелым для кітайскіх гасцей

17 октября 2017

Інфармацыйны турыстычны даведнік на мове Паднябеснай рыхтуюць у сталіцы. Ён раскажа пра галоўныя славутасці горада, гасцініцы і інфапункты. Акрамя таго, на цэнтральных сталічных вуліцах з'явяцца інфармацыйныя паказальнікі на кітайскай мове. Падрыхтуюць і спецыяльныя турыстычныя маршруты.

Дарэчы, кітайскую мову ўжо вывучылі банкаматы. Такую опцыю прапаноўваюць аўтаматы некалькіх сталічных банкаў.