Мінск прыняў міжнародны творчы праект Artemp

2 июня 2017

Сучаснае мастацтва праз авангард. Мінск прыняў міжнародны творчы праект. Artemp  - гэта аб'яднанне музыкі, харэаграфіі, жывапісу і графікі. Інтэрактыўны перформанс не абмежаваўся адным кірункам сучаснага мастацтва. Відэа суправаджала флейта, а жывыя гукі артысты балета ўвасаблялі ў пластычныя рухі. З пляцоўкі ў складанай тэхніцы гучалі мелодыі беларускіх, французскіх, амерыканскіх і нямецкіх кампазітараў.

На працягу года ў Мінску пройдуць майстар-класы, лекцыі, прэзентацыі па сучасным мастацтве. Яны і дадуць своеасаблівы старт маштабнаму фестывалю, у які сталіца акунецца наступнай вясной.