Мінск прымае Міжнародны фестываль "Хварастоўскі і сябры"

2 марта 2015
Сёння легендарны барытон і народны артыст Расіі прыбыў у Беларусь. На працягу тыдня нашу публіку чакае разнастайная праграма - інструментальная музыка, опера і балет. На розных пляцоўках горада пройдуць выступленні тэатра Барыса Эйфмана, сусветна вядомага піяніста Барыса Беразоўскага. На канцэрце Дзмітрыя Хварастоўскага праспявае і прадстаўніца беларускай вакальнай школы ў "Метраполітэн-опера" Аксана Волкава.

У гэтым сезоне фестываль "Хварастоўскі і сябры" святкуе юбілей. Ужо 10 гадоў ён з поспехам праходзіць у Маскве і Пецярбургу. У Мінску ў музычнага форуму дэбют.