Міхаіл Казакоў сёння на сцэне Вялікага тэатра Беларусі

9 апреля 2013

Выдатны голас свету і заслужаны артыст Расіі Міхаіл Казакоў сёння на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Голас сусветнай зоркі гучыць на лепшых оперных пляцоўках - Metropolitan Opera і La Scala. Яго называюць лепшым басам.


Ці лёгка знакамітасць адаптавалася на мінскіх падмостках - ведае Алена Борматава.


 


Адаптацыя на мінскіх падмостках для прэм’ера Вялікага тэатра Расіі Міхаіла Казакова прайшла яшчэ ў снежні падчас міжнароднага опернага форуму. Тады сусветна вядомы бас выходзіў з партыяй Канчака ў спектаклі беларускага тэатра Князь Ігар.


Сёння Казакоў выйшаў на сцэну ў партыі Захарыі спектакля Набука. Дарэчы, лепшым спектаклі Беларусі па выніках першай нацыянальнай тэатральнай прэміі. Перад паездкай спеваку высылалі дыск з пастаноўкай. Так што з рэжысёрскай задумкай бас знаёмы. Ды і сам Панджавідзэ для Казакова – асоба не новая.


Набука – спектакль, дзе задзейнічаны ўсе тэхнічныя магчымасці сцэны. Падрыхтоўка механізмаў і стала прычынай для пераносу сцэнічнай рэпетыцыі для салістаў. Яна зацягнулася на гадзіну. Але ў запрошанай зоркі гэта не выклікала намёку на негатыў.


Казакоў яшчэ студэнтам заваяваў Гран-пры Міжнароднага конкурсу імя Глінкі. Унікальны выпадак. Бо да яго Гран-пры не ўручалася за ўсю больш чым саракагадовую гісторыю конкурсу. Голас, у рэпертуары якога звычайна цары, каралі ды старцы. Гэта ў тэнараў любоўныя інтрыгі, у баса – пакуты.


У 26 Казакоў упершыню выканаў ролю цара – апрануў мантыю Барыса Гадунова. Перасягнуў маладога расійскага баса толькі самародак Шаляпін. Той выканаў партыю Гадунова ў 25 гадоў.


Бачыць гэтага саліста на сваёй сцэне – мара кожнага дырыжора. Прэм’ер Вялікага тэатра Расіі  Міхаіл Казакоў  у якасці запрошанай зоркі, апрача Metropolitan Opera, La Scala і Covent Garden, значыцца і ў Вялікім тэатры Беларусі.