Міжнародны творчы праект "Кубак дружбы" прайшоў у Мінску

5 февраля 2019

Гледачам паказалі розныя віды мастацтваў з розных куткоў Расіі, а таксама нацыянальныя танцы Кітая. А мінчанка - васьмігадовая Алёна Каламыцава ўзяла першае месца ў намінацыі "Джазавы вакал". Як чароўная сіла мастацтва ўплывае на дзяцей і дарослых - раскажа Ларыса Гулякевіч.
Алёна з сямі гадоў сур'ёзна займалася мастацкай гімнастыкай, марыла ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. Усё змянілася, калі яна пазнаёмілася з джазам. Экспрэсіўныя музычныя рытмы прыйшліся да спадобы і Алёне, і яе бацькам.
Вынік захаплення – першае месца не ў спартыўным, а ў музычным міжнародным конкурсе "Кубак дружбы", дзе былі прадстаўлены і нацыянальны танец Кітая і мастацтва з розных куткоў Расіі. Беларуска Алёна Каламыцава перамагла ў намінацыі "Джазавы вакал".
Падрыхтавала Алёну выкладчык школы сучаснага вакальнага мастацтва ў Мінску Вераніка Яноўская. Яшчэ адна вучаніца Веранікі - Соня Корхіна. Дзяўчынка з музычнай сям'і. Тут нават сабака спявае джаз.
Аднак спачатку вялікіх вакальных здольнасцяў бацькі ў дзяўчынкі не назіралі.
У аснове джаза заўсёды існуе імправізацыя, якая дапамагае не толькі развіваць музычныя магчымасці маленькіх вакалістаў, але і пачуццё густу і стылю. Аснова поспеху – работа у тандэме: педагог, бацькі і вучні.
Сярод вучняў школы - лаўрэаты вакальных прэстыжных конкурсаў у Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі, Францыі. Музычныя жанры: джаз, поп, соўл, блюз.
Зараз ідзе падрыхтоўка да новага творчага праекта - дзеці будуць выконваць джаз разам з вядомым джазавым гуртам Apple Tea у Белдзяржфілармо

ніі.