У "Мінск-Арэне" міжнародная прэм'ера шоу Ільі Авербуха "Кармэн"

15 декабря 2016

У "Мінск-Арэне" гучаць рытмічныя іспанскія матывы! Лядовая пляцоўка  пераўтварылася ў гістарычныя вуліцы  Севільі 19 стагоддзя. Беларускія гледачы сталі першымі, хто ўбачыць міжнародную прэм'еру шоу Ільі Авербуха  "Кармэн". Класічную гісторыю іспанскай цыганкі на свой лад пакажуць звыш 80-ці артыстаў. Сярод іх чэмпіёны па фігурным катанні і лядовай акрабатыцы. Маштабныя дэкарацыі  зрабілі спецыяльна для сусветнага турнэ. Каб перавезці іх, спатрэбілася сем фур.

Паглядзець шоу можна да канца тыдня. Затым артысты адправяцца ў Лондан і Сафію.