Міжнародная выстава-кірмаш "Радасць" праходзіць у Палацы мастацтваў

13 сентября 2018

У сталічным Палацы мастацтваў праходзіць міжнародная выстава-кірмаш пад назвай "Радасць". Сёлета прымаюць удзел 6 краін. Сярод іх Сербія, Узбекістан, Малдова. Працуюць творчыя майстэрні і тэатральныя залы. Мерапрыемствы разлічаны на розныя ўзросты. Дарослыя могуць наведаць семінары на рэлігійную тэматыку. Для дзяцей падрыхтавана праграма з конкурсамі і гульнямі.

Інтэрактыўныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей працуюць увесь дзень. Выстава "Радасць" працягнецца да 18 верасня.