Ірына Прасянцова - бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор’і

12 августа 2019

У англійскім Баце беларуска ўступіла толькі Лаўры Асадаўскайтэ з Літвы і гаспадыні турніру Кейт Фрэнч. Стаўшы трэцяй, Ірына аўтаматычна заваявала імянную ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіа. Яшчэ адна беларуска Вольга Сілкіна заняла 6-ае месца, Анастасія Пракапенка 15-ая. Як вынік у камандным заліку жаночая зборная Беларусі на другім месцы. Галоўным стартам бягучага сезона для пяціборцаў стане вераснёвы чэмпіянат свету ў Будапешце.