Маштабная акцыя "Любіць Беларусь" працягвае знаёміць з нацыянальнай культурай

28 сентября 2015

Маштабная акцыя Белтэлерадыёкампаніі і "Белай Русі" "Любіць Беларусь" працягвае знаёміць з нацыянальнай культурай і песеннай спадчынай краіны. Канцэрты ансамбля народнай музыкі "Бяседа" праходзяць пры поўных аншлагах. Заслужаны калектыў Беларусі ўжо аб'ехаў больш за дзясятак гарадоў. Напярэдадні ансамбль выступіў у Оршы. А ў гэтыя хвіліны апладысменты артыстам "Бяседы" гучаць у Наваполацку. Завершыцца вялікі канцэртны тур 10 кастрычніка гала-канцэртам у Мінску.