Марына Эльяшэвіч сёння адкрыла сваю выставу пад назвай "Сэрца зямлі маёй"

26 июня 2015

Яе палатно - бамбукавая папера, а фарбы -  мінералы. Марына Эльяшэвіч сёння адкрыла ў Палаце прадстаўнікоў сваю выставу пад назвай "Сэрца зямлі маёй". Мастачка працуе ў незвычайнай тэхніцы кітайскага жывапісу. А ўсе карціны прысвечаныя адной тэме – любові да Беларусі.

11 ліпеня  ў музеі-сядзібе Здраўнёва адкрыецца новая выстава Марыны Эльяшэвіч. Яна будзе  прысвечаная Сярэбранаму веку і прадоўжыцца да канца лета.