"М.@рт-кантакт" стартуе ў Магілёве

21 марта 2018

22 спектаклі з васьмі краін свету ў праграме Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму "М.@рт-кантакт". Ён стартуе сёння ў Магілёве з дзвюх пастановак - "Пустэча" Тэатра юнага гледача з Цверы і "Калодзеж" Музычна-драматычнага тэатра з горада Актау, Казахстан. У афішы заяўленыя спектаклі калектываў з Латвіі, Літвы, Славакіі, Польшчы і Украіны. Разнастайнасць жанраў фестывалю захаваецца і гэтым разам: глядач убачыць класічныя пастаноўкі, тэатральнае кабарэ, сучасны танец. Фестываль працягнецца тыдзень.