Лепшы поп-рамантык Італіі Эрас Рамазоці прыбыў у Мінск

25 марта 2016

У Мінск завітаў лепшы поп-рамантык Італіі. Літаральна пару гадзін таму ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сустракалі Эраса Рамазоці - спевака і кампазітара, які заваяваў сваімі лірычнымі баладамі мільёны жаночых сэрцаў па ўсім свеце. Сёння тыраж яго дыскаў наблізіўся да 40 мільёнаў. Зорны гастралёр прыбыў у сталіцу ў падтрымку свайго новага студыйнага альбома "Perfetto". Ужо заўтра Рамазоці збярэ "Мінск-Арэну" і прэзентуе гледачам сваё тэхнічна-эксклюзіўнае шоу. Сцэнічнае абсталяванне прыбыло за дзень да прыезду артыста на 10 вялізных грузавіках. А вось світа зоркі сусветнага ўзроўню - гэта каманда са ста чалавек, сярод іх і асабісты кухар музыканта. Спецыяльна для "Беларусь1" Эрас Рамазоці даў эксклюзіўнае інтэрв'ю.

А вось сет-ліст канцэрта італьянскага тэнара ўжо вядомы. Апроч песень новага альбома, артыст выканае ўсімі любімыя кампазіцыі, якія яшчэ ў пачатку 90-ых прынеслі Рамазоці сусветную славу.