"Лістападзік": лепшы фільм для дзяцей назавуць 23 лістапада ў "Піянеры"

23 ноября 2021

У кінатэатры "Піянер" сёння назавуць лепшае кіно для тых, каму 18 мінус. Вынікі "Лістападзіка" падвядуць апоўдні. За міні-айсберг з пераможным металам змагаліся 14 дзіцячых кінааповедаў. Пасылкі для міні-эстэтаў даслалі Італія, Эстонія, Германія, Данія, В'етнам. У спісе ўдзельнікаў і лепшы анімацыйны фільм паводле версіі Шанхайскага кінафестывалю.

Больш за ўсё стужак на "Лістападзіку" прэзентавалі беларусы - ад нас адразу тры анімацыі, першы для краіны анімацыйны мюзікл "Зоркі сёмага неба" ў тым ліку.