"Лістапад" пакажуць на 7 кінапляцоўках Мінска

2 ноября 2019
"Лістапад" ужо на вялікіх экранах. Цырымонія адкрыцця 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю адбылася напярэдадні ў сталічнай "Маскве".

Форум стартаваў яшчэ ў фае, дзе гасцей сустракалі інтэрактыўныя фотазоны. Для таго каб даць сваю ацэнку конкурсным стужкам і пазмагацца за фестывальнае золата, у Мінск прыбылі130 прафесіяналаў кінаіндустрыі. На 8 дзён беларуская сталіца стане цэнтрам сучаснага кінематографа. Ужо сёння "Лістапад" часткова пачынае свае конкурсныя праграмы.

У кінатэатры "Піянер" стартуе конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік". У 12 гадзін убачым фільм адкрыцця. Гэта нямецкая карціна "Рока мяняе свет", прысвечаная тэме булінгу сярод падлеткаў.