Новыя методыкі ўдасканалення педагогаў асвойваюць у Гродзенскім інстытуце развіцця адукацыі

9 ноября 2019
Разам з традыцыйнымі лекцыямі і семінарамі - інтэрактыўныя пляцоўкі і майстар-класы. Новыя методыкі ўдасканалення педагогаў асвойваюць у Гродзенскім інстытуце развіцця адукацыі. За 75 гадоў, а менавіта столькі існуе навучальная ўстанова, сваё прафесійнае майстэрства тут удасканалілі сотні тысяч настаўнікаў з усяго рэгіёна. Трэнд апошняга часу – прафарыентацыя школьнікаў і лідарскія курсы для кіраўнікоў розных галін эканомікі. Аб дасягненнях гродзенскай педагагічнай школы  - рэпартаж Юрыя Карняловіча.

Дзіцячая медыцынская дапамога ў крокавай даступнасці. У Гродне маленькія жыхары новага мікрараёна Альшанка атрымалі доўгачаканы падарунак. Тут працуе дзіцячая амбулаторыя, разлічаная на 70 наведванняў за змену. Весці прыём будуць педыятры. Для пацыентаў дзейнічаюць фізіятэрапеўтычны, працэдурны, прышчэпачны кабінеты, а таксама  пакой “здаровае дзіця”. Ёсць ўласная лабараторыя. Установа размясцілася на першым паверсе шматкватэрнага дома.

У мікрараёне Альшанка ўжо дзейнічае амбулаторыя для дарослага насельніцтва. А ў найбліжэйшы час тут плануюць пабудаваць паўнавартасную паліклініку на 550 наведванняў за змену.