Сочым за навінамі ў рубрыцы “Праменад” і выбіраем свой культурны маршрут

4 февраля 2022

Партытуры "караля вальсаў" ужо заўтра загучаць на сцэне  Вялікага тэатра Беларусі. Канцэртная праграма "Штраус запрашае" - нагода пераслухаць хіты аўстрыйскага  кампазітара. Перакананы ў тым , што класіка – гэта класна, Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі. У суботу месца апавядальніка за дырыжорскім пультам зойме Яўген Бушкоў. Культурны маршрут сталіцы на гэтым тыдні  накіраваны не толькі на меламанаў, ёсць лакацыі, якія зацікавяць эстэтаў. Выставачныя пляцоўкі прапануюць ацаніць работы Парыжскай мастацкай школы і ўспомніць, адкуль родам беларускі авангард. Арт-спойлеры ў нашай рубрыцы “Праменад”. 

Мастацтва, аб'яднанае геалакацыяй. Арт-трыпціх Рэнуар, Пікаса, Масон - падстава парадаваць эстэтычныя рэцэптары літаграфіямі і ксілаграфіямі Парыжскай школы. У Музей гісторыі Мінска пераехалі арыгіналы, завераныя спецыялістамі Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, кожны ўяўляе аўкцыённую каштоўнасць.

Парыжскія інтанацыі ад віртуозаў кубізму, сюррэалізму і імпрэсіянізму. На суд эстэтаў творчы дыяпазон майстра свецкага сентыментальнага партрэта - Агюста Рэнуара па-за палатном. Да прагляду і серыя "Купальшчыцы" - пошукі французскага жывапісца ў жанры ню. Дэкарацыі Тэатра асабістага жыцця ў Каліфарнійскім альбоме раскрывае Пабла Пікаса. Серыя ілюстрацый - рэверанс да апошняй музы мастака Жаклін Рок. Уласны творчы крызіс зафіксаваў у альбоме "Пікаса і чалавечая камедыя». І арт-прэм'ера для рускамоўнага свету - Андрэ Масон. Цыкл "эпізоды" ад выпускніка Каралеўскай акадэміі Мастацтваў Бруселя сапраўдная жвачка для мозга. На адной літаграфіі ўжываюцца каля чатырох дзясяткаў герояў.

Віцебскі аванград ў дзеянні. Да стагоддзя УНОВІС знайсці раўнавагу паміж формай, колерам і  кампазіцыяй прапануюць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Ракурсы ад сцвярджальнікаў новага мастацтва глядзець на  Незалежнасці 47.

Колеравая медытацыя або канструктывізм ад ідэйных паслядоўнікаў Казіміра Малевіча. Куратарскі праект даследчыка Галіны Васільевай - настальгія па дэбютным выпуску Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Як супрэматызм бачаць і рэалізуюць у аб'ёме беларускія сучаснікі - падкажуць інсталяцыі, арт-аб'екты і геаметрычныя абстракцыі.

Мужчынскі адказ творчай спадчыне прымітывісткі Алёны Кіш. Мастацкі праект Андрэя Скіцёва “Успамінаючы Алену» - арт-адсылка да трох асноўных сюжэтных ліній тыражыруемых мастачкай  “Рая”, “Ліста да каханага” і “Дзеў на водах”. Дзеля прысвячэння аўтару наіўнага жывапісу, а Кіш вядомая як стваральніца маляваных дываноў, Скіцёў нават адмовіўся ад графікі на карысць шырокафарматнага жывапісу.

Новае гучанне меладрамы Пучыні "Мадам Батэрфляй". Лютаўская афіша Вялікага тэатра працягвае падаграваць цікавасць меламанаў гучныя ангажментамі. Ужо сёння на акадэмічных падмостках партыя Пінкертона загучыць тэнарам Маскоўскага тэатра "Новая опера".

Такім быў арт-дайджаст гэтага тыдня. Сачыце  за навінамі ў рубрыцы “Праменад” кожную  пятніцу і выбірайце свой культурны маршрут.