Фінальны этап фестывалю "Вытокi. Крок да Алiмпу" стартаваў у Барысаве

25 августа 2023

Прэс-турам для журналістаў рэгіянальных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі пачаўся фінальны этап культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокi. Крок да Алiмпу", які праходзіць у Барысаве. Мерапрыемства даўно ўжо неад'емная частка жыцця рэгіёнаў і стала свайго роду вялікім святам пад адкрытым небам. Галоўны сэнс "Вытокаў" - знаёміць з беларускім спортам, культурай, навукай і ўлюбляць у іх усё большую колькасць суайчыннікаў.

Андрэй Казлоў пра старт двухдзённага марафону. Падрабязнасці ў відэа.